Дарэчы, нашую трансьляцыю, калі вам зручна, можаце глядзець і на Facebook:
Улады кажуць, прадпрымальнікі ўсё больш выходзяць на працу, незважаючы на ўказ №222. А фоты з рынкаў па ўсёй краіне кажуць крыху пра іншае.
@svaboda першы удзельнік на #плошча прыйшоу у вышыванцы https://t.co/MOrmp6rUfa
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
11:45 на #плошча людзей няма. Шмат міліцыі па пэрымэтры https://t.co/VG0650yCdn
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
На падыходах да Кастрычніцкай спыняюць людзей і правяраюць рэчы #плошча https://t.co/DxbWVFejLX
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.2.2016
Статкевіч прапануе пайсьці да пачатку мітынгу да Адміністрацыі Лукашэнкі, Лябедзька дае карысную параду: браць тэрмасы, бо халодна.
На мітынг наўрад ці выйдуць прадстаўнікі ўладаў — прынамсі, яны не выходзілі да народу на мітынг тыдзень таму, не анансавалі і ўдзел у сёньняшнім. Але таксама на мітынг ня пойдзе старшыня грамадзкага аб’яднаньня "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка. Ён тлумачыў гэта тым, што яго пры першай нагодзе кінуць за краты.
«Рана ці позна ўлады мяне ўсё роўна пасадзяць, але гэта ня значыць, што туды трэба імкнуцца ўсімі сіламі!», — пісаў Шумчанка пра свой удзел у перамовах з уладамі і няўдзел у мітынгу.
Індывідуальныя прадпрымальнікі зноў зьбіраюцца на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менску сёньня, 22 лютага. Пачатак а 12-й гадзіне. Цяпер яны патрабуюць ня толькі скасаваньня ўказу №222: некаторыя патрабуюць адстаўкі ўраду, у тым ліку прэм’ера Кабякова, міністра эканомікі Зіноўева і міністра па падатках і зборах Налівайкі, , якія "цьвёрда адстойваюць указ №222".