Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІДЭА: Мітынг прадпрымальнікаў у Менску

Несанкцыяваны мітынг прадпрымальнікаў прайшоў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Сабралася каля 200 чалавек. Спроба затрыманьняў не ўдалася.

11:31 22.2.2016

На мітынг наўрад ці выйдуць прадстаўнікі ўладаў — прынамсі, яны не выходзілі да народу на мітынг тыдзень таму, не анансавалі і ўдзел у сёньняшнім. Але таксама на мітынг ня пойдзе старшыня грамадзкага аб’яднаньня "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка. Ён тлумачыў гэта тым, што яго пры першай нагодзе кінуць за краты.

«Рана ці позна ўлады мяне ўсё роўна пасадзяць, але гэта ня значыць, што туды трэба імкнуцца ўсімі сіламі!», — пісаў Шумчанка пра свой удзел у перамовах з уладамі і няўдзел у мітынгу.

14:37 22.2.2016

Людзі застаюцца на плошчы. Глядзіце трасьляцыю на старонцы Радыё Свабода на Фэйсбуку. https://www.facebook.com/svaboda.org/?fref=ts

13:46 22.2.2016

Мітынг прадпрымальнікаў скончыўся без затрыманьняў. Наступны — 28 лютага

У Менску прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якія змагаюцца супраць указу № 222. На Кастрычніцкай плошчы сабралася каля 200 чалавек.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG