Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Лагвінца аштрафавалі на 50 базавых за акцыю ў Курапатах


Алесь Лагвінец, архіўнае фота

Алесь Лагвінец аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за ўдзел у акцыі ў абарону Курапатаў 21 лютага, перадае БелаПАН. Рашэньне прыняў суд Фрунзенскага раёну Менску 29 красавіка. Раней справа супраць Лагвінца была адпраўленая на дапрацоўку.

Лагвінец заявіў, што суд прыняў рашэньне, ігнаруючы факты пра ягоную невінаватасьць:

«Па-першае, я знаходзіўся за тэрыторыяй будаўнічай пляцоўкі і не перашкаджаў будаўніцтву. Па-другое, не было аніякага пікету. Па-трэцяе, супрацоўнікі праваахоўных органаў не папярэджвалі пра неабходнасьць спыніць якія-небудзь супрацьпраўныя дзеяньні».

Відэа 21 лютага:

XS
SM
MD
LG