Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Лябедзькам за «непадпарадкаваньне міліцыі» перанесьлі на 23 лютага


Міліцыянты дастаўляюць Анатоля Лябедзьку (другі справа) ў Жабінкаўскі раённы суд

12 лютага ў судзе Жабінкоўскага раёну пачаўся адміністрацыйны працэс над старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.

Анатоля Лябедзьку затрымалі ўначы на 10 лютага ў Жабінкаўскім раёне падчас вяртаньня зь Берасьця і спачатку трымалі ў будынку Кобрынскай міліцыі.

«Яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія выклікалі міліцыянтаў. Зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні, уначы даставілі ў Кобрынскі РАУС, дзе зьмясьцілі ў ізалятар», — расказваў актывіст АГП зь Бярозы Аляксандар Кабанаў.

9 лютага Лябедзька разам з Кабанавым ды іншымі актывістамі зьбіралі подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці.

Абноўлена, 14:50. Працэс пачаўся, але неўзабаве прыпыніўся: суд перанесены на 23 лютага.

Да суду Анатоля Лябедзьку вызвалілі. Працэс перанесьлі, бо Лябедзька запатрабаваў адваката, сказаў карэспандэнту Свабоды сябра АГП Аляксандар Дабравольскі, які праходзіць сьведкам па справе. Паводле Дабравольскага, Анатоль быў зьдзіўлены такім разьвіцьцём падзеяў.

— Але напэўна тут людзі яшчэ такой практыкі барацьбы з апазыцыяй не маюць і проста выканалі закон.

— Судзьдзя дазволіў весьці відэаздымкі падчас працэсу. Магчыма, гэта зьвязана з тым, што на суд прыехалі прадстаўнікі дзяржаўных тэлеканалаў?

— Мы гэтага не чакалі. І самае сьмешнае, што ні ў пастарунку, ні ў судзе нам не казалі, калі пачнецца працэс. А калі прыйшлі, то ўбачылі, што тэлеканалы ўжо тут. Тэлекамэры, машына. Пытаемся, а як яны даведаліся? Кажуць, што ў іх рэдакцыйнае заданьне было прыехаць а 14-й гадзіне. Такім чынам тэлебачаньне ведала. А жонцы, калегам па партыі, іншым журналістам нічога не казалі.

Абноўлена, 12:30. Удзень Анатоля Лябедзьку даставілі ў Жабінкаўскі суд з кобрынскага ізалятару. Лябедзька коратка пагаварыў з прэсай: ён мяркуе, што яго пасадзяць на суткі, «каб ізаляваць на выбарчы пэрыяд». Ён таксама заявіў, што ягоным затрыманьнем кіравалі супрацоўнікі КДБ.

«Гэта абсурд, каб камітэт займаўся адміністрацыйнымі справамі», – казаў Лябедзька.

Выходныя Анатоль Лябедзька правёў у Кобрынскім ізалятары. Ён кажа, што там было вельмі холадна і ён спаў не распранаючыся. З суду Лябедзьку забралі і павезлі ў мясцовы РАУС, бо ў судзе будзе абед. Працэс пачнецца а 14:15.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG