Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне затрымалі Анатоля Лябедзьку


Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Пасьля збору подпісаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці затрыманы Анатоль Лябедзька.

Уначы на 10 лютага падчас вяртаньня зь Берасьця ў Жабінкаўскім раёне міліцыянты затрымалі кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку.

Як распавёў сябра АГП зь Бярозы Аляксандар Кабанаў, у панядзелак у Кобрыні Лябедзьку будуць судзіць.

«Яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія выклікалі міліцыянтаў. Яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні, уначы даставілі ў Кобрынскі РАУС, дзе зьмясьцілі ў ізалятар. Судзіць будуць у Кобрыні 12 лютага», — сказаў Аляксандар Кабанаў.

9 лютага Анатоль Лябедзька разам з Аляксандрам Кабанавым ды іншымі актывістамі зьбіралі подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG