Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адкрылася выстава карцін, напісаных беларускімі мастакамі ў зоне АТО


Сёньня у кіеўскім Музэі гісторыі Ўкраіны стартавала выстава «Беларусы з Украінай у сэрцы». Беларускія мастакі Генадзь Драздоў, Алесь Суша, Алесь Цыркуноў, Алесь Пушкін ды Андрусь Такінданг удзельнічалі ў плэнэры у зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе, вынікам чаго і стала сэрыя малюнкаў на ваенную тэматыку.

На адкрыцьці выставы прысутнічалі мастакі Алесь Суша ды Алесь Цыркуноў, а таксама іх украінскія калегі і некаторыя з жаўнераў, якія патрапілі на мастацкія палотны. Як адзначыў у сваёй прамове Алесь Цыркуноў, да тэмы Ўкраіны ўжо больш за два гады прыкутая ўвага беларускага грамадзтва і мастацкае асяродзьзе ня можа заставацца абыякавым да падзеяў на Майдане ці збройнае агрэсіі супраць украінскае незалежнасьці.

У Кіеве адкрылася выстава карцін, напісаных беларускімі мастакамі ў зоне АТО
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:56 0:00

Выстава будзе працягвацца два тыдні і стане часткай шэрагу падзеяў, прымеркаваных да беларускага Дня Волі ў Кіеве.

XS
SM
MD
LG