Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крычаўскі ідэаоляг: «Фактычна мяне назвалі жывёлай, якая села ў крэсла кіраўніка»


Крычаўскі раённы суд разглядае пазоў начальніка ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Марыны Максімавай супраць незалежнай газэты «Вольны горад». 2 сьнежня разгляд справы працягнецца.

Чыноўніца лічыць, што журналісты зьняважылі яе выказваньнем у публікацыі «Не ў сваім крэсьле». «Фактычна мяне назвалі жывёлай, якая села ў крэсла кіраўніка», — заяўлена ў скарзе чыноўніцы.

Максімава намагаецца спагнаць дзесяць мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды і абавязаць газэту «Вольны горад» абвергнуць зьвесткі, якія, паводле чыноўніцы, зьневажаюць яе гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.

Прэтэнзіі пазоўніцы рэдактар газэты Сяргей Няроўны і выдавец Уладзімер Няроўны не прызнаюць. Яны заявілі суду, што аўтар публікацыі крытыкуе мясцовую ўладу і раённую газэту за адсутнасьць інфармаваньня пра выпадак, калі напярэдадні сёлетняга навучальнага году абвалілася частка будынку мясцовай гімназіі.

«Мы трымаемся пазыцыі, што ёсьць права на выказваньне свайго меркаваньня, і аўтар выказаўся пра выкананьне прафэсійных абавязкаў начальніка ідэалягічнага аддзелу Максімавай. Ён лічыць, што яна не спраўляецца са сваімі абавязкамі. Не інфармуе праз газэту, як вядзецца сьледзтва ў справе абрушэньня сьцяны. Не было ніводнай публікацыі на гэтую тэму. Яна не запатрабавала ад рэдактара раённай газэты, каб такая інфармацыя зьявілася на старонках дзяржаўнага выданьня. Паводле сваіх прафэсійных абавязкаў Максімава мелася гэта рабіць, каб людзі ведалі, што адбываецца, як расьсьледуецца справа і што з будынкам навучальнай установы будзе далей. У людзей, калі адбылося абрушэньне, быў шок, і яны чакалі інфармацыі, а яе не было ў газэце Крычаўскага райвыканкаму».

У людзей, калі адбылося абрушэньне, быў шок, і яны чакалі інфармацыі, а яе не было ў газэце Крычаўскага райвыканкаму

Адвакат Максімавай Кацярына Гадунова і сама чыноўніца тлумачэньняў журналістаў не прымаюць.

28 лістапада ў судзе супрацоўніца пракуратуры заяўляла хадайніцтва, каб адказчыкам па справе, апроч двух журналістаў, быў яшчэ і мэнэджэр сайту газэты. Пасьля пратэсту Сяргея Няроўнага судзьдзя не задаволіла пракурорскай ініцыятывы.

«Супрацоўніца пракуратуры павінна ведаць парадак, паводле якога вызначаюцца асобы, якія мусяць быць адказчыкамі ў судах», — адзначае Сяргей Няроўны.

Няроўны і Кудраўцаў настойваюць, каб суду былі прадстаўленыя палажэньне і рэглямэнт працы ідэалягічнага аддзелу. Рэдактар незалежнай газэты лічыць, што гэтыя дакумэнты, пацьвердзяць факт не выкананьне начальніцай ідэалягічнага аддзелу ейных прафэсійных абавязкаў. Больш за месяц патрабаваньне адказчыкаў не выконваецца. Яны заявілі хадаўніцтва, каб судзьдзя Алена Азаранка вынесла прыватнае вызначэньне на адрас райвыканкаму, які ігнаруе запыты суда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG