Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ініцыятыва «Беларускія ўікэнды» ладзіць 24 і 25 лютага дадатковыя паказы сваіх фільмаў.

Фільм «Шторм. Палаючы ліст» і мульцік «Таямніца Келза» пакажуць у менскім кінатэатры Масква 24 і 25 лютага адпаведна. Гэтыя стужкі сабралі найбольшую колькасьць гледачоў на кінапаказах у 2017 годзе, — так абгрунтаваў выбар фільмаў мэнэджэр «Беларускіх уікэндаў» Віталь Любянчук.

«Хацелася б паказаць і „Маленькага прынца“, але пакуль што не ўдалося дамовіцца з праваўладальнікамі фільма», — сказаў Любянчук.

Абодва фільмы зьвязаныя зь пісьменнасьцю і кнігадрукам. Нідэрляндзкая стужка «Шторм. Палаючы ліст» стала першай агучанай па-беларуску кінапрэм’ерай у масавым пракаце. Фільм распавядае пра хлопчыка, які ратуе ад інквізыцыі рукапіс Марціна Лютэра і свайго бацьку-кнігавыдаўца. Масавы паказ «Шторма» ў гарадах Беларусі «Беларускія ўікэнды» прысьвяцілі 500-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня.

Мультфільм «Таямніца Келза» распавядае казачную гісторыю, заснаваную на падзеях ІХ стагодзьдзя ў Ірляндыі. Хлопчык Брэндан жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асьветнік Эйдан з таямнічай кнігай. Разам са сваімі сябрамі хлопчык спрабуе ўратаваць кнігу, калі на манастыр нападаюць вікінгі. «Таямніца Келза» была вылучаная на «Оскар» у намінацыі «найлепшы анімацыйны фільм». Арганізатары кінапаказу абяцаюць, што мульцік будзе цікавы і дзецям, і дарослым.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG