Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дрэвы ў парку Котаўка размалявалі ў крывавы колер

На дрэвах у парку Котаўка намалявалі вочы і кроў. Такім чынам актывісты хочуць зьвярнуць увагу на тое, што дрэвы на невялікай частцы парку будуць сьпілаваныя, каб расчысьціць пляцоўку для будаўніцтва.

Супрацоўнікі камунальнага прадпрыемства «Зелянбуд Савецкага раёну г. Менску» пачалі пілаваць дрэвы 6 сьнежня раніцай, але пад ціскам жыхароў раёну і актывістаў экалягічнага таварыства «Зялёная сетка» спыніліся.

Паводле слоў каардынатара прававой службы арганізацыі Марыны Дубіны, спэцыялісты «Зелянбуда» пакінулі сквэр пасьля таго, як каля 30 жыхароў сталі пад дрэвы і каля спэцтэхнікі, перашкаджаючы высечцы, перадае БелаПАН.

«Сьсечана два дрэвы, яшчэ адно — ня цалкам. Рабочыя прыбралі гольле і зьехалі. Супрацоўнікі міліцыі, якіх раней выклікалі прадстаўнікі прадпрыемства, ня ўмешваліся, толькі здымалі ўсё на камэры і апытвалі тых, хто сабраўся, што яны тут робяць», — сказала Дубіна.

Рэшткі сьпілаваных дрэваў актывісты размалявалі чырвонай фарбай, якая сымбалізуе кроў. На дрэвах уздоўж вуліцы зьявіліся вочы — сымбаль таго, што грамадзтва заклапочанае тым, што гэтыя дрэвы могуць зьнішчыць.

Суполцы «Рымска-каталіцкая парафія сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і сьвятога Яўгена дэ Мазэно» ў кастрычніку выдалі новы дазвол на правядзеньне будаўніча-мантажных працаў у сквэры Котаўка ў Сельгаспасёлку.

Раней мясцовыя жыхары сабралі больш за 500 подпісаў пад зваротам супраць забудовы сквэру Котаўка, а таксама пад заклікам да забудоўшчыкаў разгледзець альтэрнатыўныя пляцоўкі для будаўніцтва.

7 сьнежня ініцыятыўная група жыхароў Сельгаспасёлку плянуе абмеркаваць праблемы забудовы пасёлку і сквэру Котаўка на прыёме ў старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шорца.

Паказаць яшчэ

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
XS
SM
MD
LG