Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таронта ўшанавалі беларускага пісьменьніка Кастуся Акулу, які памёр 10 гадоў таму. Фота

абноўлена

На вечарыне памяці Кастуся Акулы. На фота — Зьміцер Ельяшэвіч
На вечарыне памяці Кастуся Акулы. На фота — Зьміцер Ельяшэвіч

У канадзкім Таронта прайшла вечарына памяці Кастуся Акулы (16 лістапада 1925, в. Верацеі Дзісьненскага павету — 29 студзеня 2008, Таронта, Канада).

Падчас імпрэзы да 10-х угодкаў ягонай сьмерці канадзкія беларусы шмат цёплых словаў сказалі пра Кастуся Акулу як аднаго з заснавальнікаў аўтакефальнай беларускай царквы ў Паўночнай Амэрыцы і першага старшыню Згуртаваньня беларусаў у Канадзе, актыўнага дзеяча беларускай дыяспары ў замежжы.

Шмат казалі пра літаратурную дзейнасьць Акулы як аўтара кніг «Змагарныя дарогі», «Гараватка», «За волю», «Усялякая ўсячына». Творчасьць Акулы паважаў Васіль Быкаў, падчас свайго знаходжаньня ў Таронта Быкаў расказваў, як Акула шмат грошай перавёў на сваю Беларусь дзеля падтрымкі нацыянальнага адраджэньня.

Падчас другой усясьветнай вайны Акула ваяваў супраць немцаў у складзе войска генэрала Андэрса. Быў узнагароджаны брытанскім «Мэдалём вайны» і італьянскай «Залатой зоркай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG