Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі сьпеўны гурт «Яваровы людзі» выступіў на калядным кірмашы ў Таронта (відэа)


У нядзелю гурт двойчы выступаў на вулічных калядных сьвятах у Таронта. Беларускія сьпевы былі цёпла сустрэтыя канадзкай публікай.

​Здымкі Кацярыны Гайсёнак.

Сьпеўны гурт «Яваровы людзі» дзейнічае ў Таронта амаль 16 гадоў. Яго арганізавалі сябры Згуртаваньня Беларусаў Канады пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай, якая ў пачатку 90-х у Беларусі была адной з актывістак беларускай «Майстроўні». За гады існаваньня склад гурту ўвесь час зьмяняўся: ўсяго ў ім бралі ўдзел больш як 100 чалавек. У рэпэртуары «Яваровых людзей» каля 200 беларускіх народных песень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG