Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нявестка Трампа атрымала канвэрт з парашком і апынулася ў лякарні


Прамова Дональда Трампа ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты, у атачэньні родзічаў. Ванэса Трамп — трэцяя зьлева
Прамова Дональда Трампа ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты, у атачэньні родзічаў. Ванэса Трамп — трэцяя зьлева

Нявестка прэзыдэнта ЗША, жонка Дональда Трампа-малодшага, у панядзелак, 12 лютага, была дастаўленая ў шпіталь пасьля таго, як адкрыла паштовы канвэрт зь белым парашком.

Ліст быў адрасаваны яе мужу. Шпіталізацыя Ванэсы Трамп была праведзеная ў якасьці «меры засьцярогі». Як піша Bloomberg, яна раскрыла канвэрт і неўзабаве адчула сябе блага, паскардзілася лекарам на кашаль і млоснасьць. Інцыдэнт адбыўся ў апартамэнтах Трампа-малодшага на Манхэтане.

Неўзабаве паліцыя заявіла, што зьмесьціва канвэрта не ўяўляе небясьпекі. Восеньню мінулага году Дональд Трамп-малодшы адмовіўся ад паслугаў Сакрэтнай службы, што ахоўвае першых асобаў дзяржавы і іхныя сем'і. Сын прэзыдэнта заявіў тады, што хацеў бы «большай прыватнасьці».

Вясной 2016 года канвэрт з падазроным парашком і пагрозамі быў дастаўлены сыну Дональда Трампа, тагачаснага кандыдата ў прэзыдэнты. Эрык Трамп жыў тады паблізу Цэнтральнага парку на Манхэтане. У лісьце гаварылася, што дзецям Дональда Трампа будзе «вельмі нядобра», калі кандыдат ня выйдзе з прэзыдэнцкай гонкі. Лара Юраска, жонка Эрыка Трампа, выклікала паліцыю адразу па ўскрыцьці канвэрта, з якога пасыпаўся белы парашок.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG