Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканцы ў ЗША апублікавалі сакрэтны мэмарандум пра ФБР


У ЗША апублікавалі рассакрэчаны мэмарандум, падрыхтаваны заканадаўцамі-рэспубліканцамі. У ім, у прыватнасьці, гаворыцца пра нібыта незаконны запыт ФБР на праслухоўваньне ў 2016 годзе размоў члена перадвыбарчага штабу Дональда Трампа, абранага пасьля прэзыдэнтам ЗША.

У аснову дакумэнту легла інфармацыя з так званага дасье на Трампа, якое, як сьцьвярджаецца, рабілася на замову перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай Партыі Гілары Клінтан.

Дэмакраты раней заявілі, што мэтай дакумэнту зьяўляецца дыскрэдытацыя расьсьледаваньня ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША і магчымую змову штабу Трампа з Крамлём. Дэмакраты сьцьвярджаюць, што рэспубліканцы адрэдагавалі гэтую службовую запіску.

У ФБР заявілі, што дакумэнт «недакладна адлюстроўвае падзеі і можа прывесьці да раскрыцьця важных разьведвальных дадзеных і мэтады іх збору».

Сам Трамп абвінаваціў Міністэрства юстыцыі ЗША і ФБР у палітызацыі расьсьледаваньняў. На думку прэзыдэнта, у ходзе разьбіраньняў яны аддаюць перавагу дэмакратам на шкоду рэспубліканцам. Адміністрацыя Трампа дала згоду на публікацыю мэмарандуму.

Масква адмаўляе ўмяшаньне ва ўнутраную палітыку Злучаных Штатаў. Дональд Трамп называў расьсьледаваньне пра сувязі з Расеяй «паляваньнем на ведзьмаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG