Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над актывістам Кабанавым перанесьлі, цяпер ён на волі


Аляксандар Кабанаў, архіўнае фота

Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі​ Аляксандар Кабанаў апынуўся 15 сакавіка ў судзе Бярозаўскага раёну. Увечары мінулага дня а палове на дзевятую міліцыянты наведаліся дадому да актывіста з мэтай дапытаць яго ў справе «маршу недармаедаў», што быў у Берасьці 5 сакавіка. А ўжо пасьля 21 гадзіны Кабанава забралі ў РАУС, ноч ён правёў пад вартай.

Сёньня ж пасьля абеду над актывістам распачалося судовае паседжаньне.

Паводле словаў Кабанава, ён нават не азнаямляўся з пратаколам і не ведае, за што яго будуць судзіць гэтым разам. Актывіст паведаміў, што запатрабаваў адваката. Судзьдзя вынесла рашэньне аб пераносе паседжаньня на 12 гадзіну 21 сакавіка.

Цяпер Аляксандар Кабанаў на волі.

Кабанаў: «Правакацыі, суды, перасьлед мяне загартавалі»

Гэты за апошні тыдзень другі суд над актывістам. Пазаўчора вечарам Кабанаў выйшаў на волю пасьля 5 дзён зьняволеньня за адміністрацыйнае правапарушэньне (хуліганства і брыдкаслоўе). Паводле актывіста падставаю для суда стала правакацыя.

XS
SM
MD
LG