Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самбіст Япрынцаў кінуў выклік «калегу» — прэзыдэнту Манголіі


Уладзімер Япрынцаў, архіўнае фота

Беларускі бізнэсовец, шматразовы чэмпіён сьвету па самба Ўладзімер Япрынцаў у межах «самбісцкай эстафэты» #спортфишка кінуў выклік прэзыдэнту Манголіі Халтмаагійну Батулгу.

Сутнасьць чэленджу #спортфишка, да якога далучыліся многія выбітныя спартоўцы, палягае ў тым, каб паказаць свой любімы кідок або любы іншы прыём, а затым перадаць эстафэту іншаму.

Япрынцаў тройчы станавіўся чэмпіёнам сьвету — у 1988, 1990 і 1991 гадах. У сваю чаргу Батулга, які сёлета быў абраны прэзыдэнтам Манголіі, заваяваў тытул чэмпіёна сьвету ў 1983 годзе. Барацьба для манголаў лічыцца «спортам №1».

Летась Уладзімер Япрынцаў і ягоны сын Казьбек фігуравалі ў крымінальных зводках. Іх абвінавачвалі ў невыкананьні бізнэс-абавязкаў, гарантаваных групай кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа. У выніку Япрынцаў-старэйшы быў прызнаны вінаватым па ч.1 артыкулу 405 (загадзя неабяцанае ўкрывальніцтва). Яго прысудзілі да штрафу ў 500 базавых велічыняў — 10,5 тысячаў рублёў і выпусьцілі з-пад варты ў залі суду. Казьбек Япрынцаў і ягоны кампаньён Аляксандар Арабян асуджаныя на 8 гадоў зьняволеньня па арт. 209, ч. 4 (махлярства). Таксама ў іх канфіскаваная маёмасьць.

XS
SM
MD
LG