Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС праз Твітэр падзякаваў аўтарам жартаўлівай публікацыі «Як распавядаць пра Беларусь»


«Апошняя дыктатура Эўропы», фатаздымкі з параду, АМАП, татальнае сачэньне — моладзевы рэсурс 34mag.net напісаў парады замежным журналістам пра тое, як пісаць пра Беларусь. МЗС адрэагаваў у сваім твітэры.

Зьяўленьне матэрыялу аўтары патлумачылі тым, што «Беларусь усё часьцей трапляе на перадавіцы найбуйнейшых сусьветных выданьняў». У 10 пунктах сабраныя найбольш распаўсюджаныя прыклады таго, як замежныя журналісты апісваюць краіну.

Аўтары адразу «раяць» згадаць у публікацыі фразу "Апошняя дыктатура Эўропы «(«Last dictatorship of Europe») ня менш за 5 разоў і абавязкова на пачатку. У матэрыяле таксама мусяць быць фатаздымкі Аляксандра Лукашэнкі ў вайсковай форме з сынам Мікалаем, супрацоўнікі АМАП і ярка нафарбаваныя жанчыны на абцасах.

Здымкі «раяць» рабіць пры кепскім надвор’і, не забыць пра Плошчу перамогі, помнік Леніну і Вечны агонь; згадаць пра забароны і сачэньне за журналістамі.

«У прынцыпе, у Беларусь можна не прыяжджаць. Паспрабуй творча пераасэнсаваць відэасюжэты пра краіну, якія ўжо выйшлі», — іранізуюць аўтары публікацыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG