Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя на фэрме


Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец

Дзяржава служыць асобе, а ня «корміць народ». Калі гэтага няма, посьпех краіны — гэта посьпех фэрмы, дзе ўтульна жывецца вясёламу пагалоўю.

Лукашэнка — стары папуліст. Усе ў нас насамрэч накормленыя і дагледжаныя, вакол цёпла, чыста і суха. Адно, чаго ніколі не было, няма і ня будзе ў прамовах Лукашэнкі — чалавека як асобы, таго, што адрозьнівае насельніка краіны ад насельнікаў фэрмы, людзей — ад жывёлаў.

Гэта недзе ў чужым сьвеце посьпех краіны вымяраецца посьпехам асобы, якой створаныя ўмовы свабоднай самарэалізацыі, творчасьці і вольнага выбару. З такіх самастойных, свабодных асобаў і складаецца народ, які можа быць крыніцаю ўлады. Дзяржава служыць асобе, а ня «корміць народ». Калі гэтага няма, посьпех краіны — гэта посьпех фэрмы, дзе ўтульна жывецца вясёламу пагалоўю, кожнай катэгорыі (немаўляты, пэнсіянэры і вытворчы статак) — у сваёй загародцы.

Пагалоўе ня можа быць крыніцай улады, таму ўлада на фэрме не мяняецца, пакуль жывы фэрмэр. Калі гэтую формулу абгарнуць у фольгу пампэзнасьці зь мілітарным флёрам, атрымаем сёньняшнюю інаўгурацыю, якая па сутнасьці нічым не адрозьніваецца ад інаўгурацыяў Мао ў Кітаі ці дынастыі Кімаў у Карэі ці, на худы канец, Леаніда Ільліча Брэжнева ў СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG