Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нас абрабавалі» — у цэнтры Менску адбыўся шматлюдны пікет


Мітынг дольнікаў каля гандлёвага цэнтру «Імпульс-2» у Менску

Пікет 30 красавіка зладзілі дольнікі будаўніцтва менскага гандлёвага цэнтру «Імпульс-2».

Яны сьцьвярджаюць, што ў працэсе будаўніцтва іх падманулі, паведамляе Tut.by. Акцыя працягвалася каля гадзіны і скончылася без затрыманьняў.

«Мы будавалі за свой кошт будынак, яго 27 чысла прадалі кампаніі, якую ўзначальвае сябар прэзыдэнта. Нас абрабавалі. Пры гэтым нашу праблему можна вырашыць адным тэлефанаваньнем — ад прэзыдэнта, — кажа адзін з дольнікаў Аляксандр. — Чаму нам не аддаць тое, што мы будавалі, а астатнюю частку будынку хай прадае сваім сябрам. Як маглі прадаць нашае?»

Канфлікт вакол будынку «Імпульс-2» цягнецца некалькі гадоў. Будаўніцтва адбывалася на сродкі індывідуальных прадпрымальнікаў, але цэнтар ня быў уведзены ў эксплёатацыю.

Новы ўладальнік кампанія «Магнат Трэйд» набыла будынак у растэрміноўку на 3 гады. Мяркуецца, што ўкладаньні будуць кампэнсаваныя прыватным інвэстарам за кошт бюджэту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG