Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Бокі выйграў пятае золата і абнавіў паралімпійскі рэкорд


Ігар Бокі на Паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра
Ігар Бокі на Паралімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра

Беларус Ігар Бокі стаў чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў, якія праходзяць у Рыё-дэ-Жанэйра, у плаваньні на дыстанцыі 100 м вольным стылем у катэгорыі S13. Да гэтага ў Ігара ўжо былі ў Рыё чатыры залатыя і адна бронзавая ўзнагароды.

У фінальным заплыве Ігар Бокі паказаў час 50,9 сэкунды і абнавіў паралімпійскі рэкорд.

22-гадовы Ігар Бокі мае ўжо 12 мэдалёў. На Паралімпіядзе ў Лёндане чатыры гады таму на яго рахунку было 5 залатых і 1 срэбная ўзнагароды. Наперадзе ў Ігара яшчэ адзін старт у Бразыліі, і ён мае шанец перасягнуць сваё лёнданскае дасягненьне як па агульнай колькасьці ўзнагародаў, так і па колькасьці залатых мэдалёў.

Пакуль Беларусь зь дзевяцьцю ўзнагародамі займае на гульнях у Рыё ў мэдальным заліку Паралімпіяды 17-е месца. У першай тройцы атлеты з Кітаю, Вялікай Брытаніі і Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG