Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсакратар НАТО: Расея заўсёды больш актыўная ў любой вайне


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

Генсакратар НАТО Енс Столтэнбэрг (Jens Stoltenberg) на сустрэчы з журналістамі ў генштабе арганізацыі ў Брусэлі пракамэнтаваў дачыненьні НАТО з Расеяй. На думку Енса Столтэнбэрга, павелічэньне кантынгенту ў кожнай з краін можа дасягнуць аднаго батальёну.

«Мы вырашылі ўзмацніць прысутнасьць НАТО ва Ўсходняй Эўропе. Цяпер час абмеркаваць, якім чынам прысутнасьць будзе павялічвацца. Канчатковае рашэньне будзе прынята на саміце ў Варшаве ў ліпені.

Але тое, што мы будзем рабіць, будзе выконвацца ў поўнай адпаведнасьці з усімі міжнароднымі дамовамі. Разам з тым мы будзем імкнуцца да перадавой прысутнасьці ў рэгіёне, да стрымліваньня магчымых агрэсараў і да разгортваньня сваёй тэхнікі і ўзбраеньня ва Ўсходняй Эўропе. Найперш тут вядзецца пра балтыйскія краіны.

Што тычыцца Расеі, то трэба аддаць ёй належнае — Расея дзейнічае больш энэргічна. Яе самалёты падлятаюць занадта блізка да эсьмінцаў НАТО. Але для нас вельмі важная прадказальнасьць і транспарэнтнасьць у дачыненьнях з Расеяй, таму палітычныя дыялёгі працягваюцца».

Адказваючы на пытаньне пра менскія дамоўленасьці па Ўкраіне, Енс Столтэнбэрг адзначыў, што цяпер не выпадае гаварыць пра спыненьне агню — а гэта ключавы момант у выкананьні гэтых дамоўленасьцяў.

«Расея не павінна парушаць цэласнасьць Украіны і павінна забясьпечыць выкананьне менскіх дамоўленасьцяў. Я выказваю занепакоенасьць з нагоды таго, што цяпер адбываецца на Данбасе. На пачатку гэтага году можна было казаць, што наступіў рэжым спыненьня агню, але цяпер зноў і зноў адбываюцца перастрэлкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG