Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганну Бахціну выключылі з калегіі адвакатаў за дзень да суду па скарзе на пазбаўленьне яе адвакацкай ліцэнзіі

абноўлена

Ганна Бахціна перад пачаткам судовага пасяджэньня
Ганна Бахціна перад пачаткам судовага пасяджэньня

Адвакатку Ганну Бахціну 26 кастрычніка выключылі зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.

Пра гэта Бахціна даведалася 27 кастрычніка падчас працэсу ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы на якім разглядаецца скарга на рашэньне Міністэрства юстыцыі пра пазбаўленьне яе адвакацкай ліцэнзіі, паведамляе БелаПАН.

Пяць гучных справаў адвакаткі Ганны Бахціной

Навіну аб выключэньні Бахціной паведаміла намесьніца начальніка ўправы адвакатуры і ліцэнзаваньня юрыдычнай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі Алена Радавольская. Гэтую інфармацыю чыноўнікі атрымалі незадоўга да суду.

Бахціной, паводле яе слоў, пра гэтае рашэньне не паведамілі. Адвакатка кантактавала з намесьніцай старшыні гарадзкой калегіі адвакатаў Верай Арэшкай 23 кастрычніка, якая пацьвердзіла, што Ганна Бахціна па-ранейшаму ў складзе калегіі.

Ганна Бахціна 27 кастрычніка ў судзе аспрэчвае рашэньне кваліфікацыйнай камісіі Мінʼюсту, якая 12 кастрычніка падчас пазачарговай атэстацыі прызнала адвакатку з 25-гадовым досьведам «недастаткова кваліфікаванай». На падставе гэтага рашэньня Міністэрства юстыцыі пазбавіла Бахціну права ажыцьцяўляць адвакацкую дзейнасьць.

Ганна Бахціна абараняла Эніру Браніцкую, Ірыну Халіп, Ільлю Валавіка, Эдуарда Пальчыса, Міраслава Лазоўскага і іншых былых палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG