Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакатаў фігурантаў справы «Белага Легіёну» атэставалі ўмоўна


Адвакатка Ганна Бахціна на судзе па справе Эдуарда Пальчыса.
Адвакатка Ганна Бахціна на судзе па справе Эдуарда Пальчыса.

Пяцёх адвакатаў фігурантаў справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» атэставалі ўмоўна.

Пры такіх абставінах праваабаронцы выключаюць, што судовы разбор гэтай крымінальнай справы будзе справядлівы.

25 верасьня кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі правяла атэстацыю яшчэ 13 адвакатаў. Адносна пяцёх камісія вынесла станоўчыя рашэньні, а яшчэ восем былі атэставаныя ўмоўна — з фармулёўкай «аб няпоўнай адпаведнасьці заканадаўству з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсьць месяцаў пры ўмове выкананьня рэкамэндацый». З гэтых васьмярых пяцёра абараняюць фігурантаў крымінальнай справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

У выніку распачатай уладамі атэстацыі з 16 адвакатаў, якія адпачатку баранілі фігурантаў справы «Белага Легіёну», Ганну Бахціну ўжо пазбавілі ліцэнзіі, а яшчэ двое былі «ўмоўна атэставаныя» на шэсьць месяцаў. Цяпер «умоўна атэставаных» стала сямёра.

Чарговыя атэстацыі адвакатаў прызначаныя на лістапад. Праваабаронцы не выключаюць, што іх вынікі могуць пагоршыць становішча абвінавачаных па гэтай справе. Праваабарончы цэнтар «Вясна» лічыць, што такія дзеяньні Мін'юста — непрыхаваны ціск на адвакатаў і парушэньне права на абарону.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі спыніць умяшаньне дзяржаўных органаў у дзейнасьць адвакатуры.

«Гэта паўтарае сытуацыю 2011 года», — сказаў карэспандэнту Свабоды праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

У 2011 годзе ў выніку нечарговай пераатэстацыі страцілі ліцэнзіі абаронцы зьняволеных кандыдатаў у прэзыдэнты і ўдзельнікаў акцыяў пратэсту Алег Агееў, Тацяна Агеева, Уладзімер Тоўсьцік, Тамара Гараева, Павал Сапелка, Тамара Сідарэнка ды іншыя.

Міністэрства юстыцыі паведамляе, што правяло плянавыя праверкі дзейнасьці Магілёўскай абласной і Менскай гарадзкой калегіяў адвакатаў наконт «выкананьня ліцэнзійных патрабаваньняў і ўмоваў ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці».

Сярод парушэньняў заканадаўства міністэрства называе «злоўжываньне адвакатам сваім правам на запыт інфармацыі, што ўтрымлівае пэрсанальныя дадзеныя грамадзянаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG