Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спрэчка пра назву краіны: у Атэнах прайшла акцыя пратэсту супраць кампрамісу з Македоніяй


Акцыя пратэсту ў Атэнах 4 лютага
Акцыя пратэсту ў Атэнах 4 лютага

Дзьве краіны больш за чвэрць стагодзьдзя спрачаюцца аб магчымасьці выкарыстаньня назвы «Македонія» былой рэспублікай Югаславіі.

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Атэнаў, каб прыняць удзел у маршы пратэсту супраць патэнцыйнага кампрамісу паміж Грэцыяй і Македоніяй у даўняй спрэчцы аб назвах былой рэспублікі ў складзе Югаславіі.

Паводле ацэнак паліцыі, у дэманстрацыі ўзялі ўдзел блізу 140 тысяч чалавек. Арганізатары сьцьвярджаюць, што на марш выйшлі паўтара мільёна жыхароў Грэцыі і грэцкай дыяспары, якія запатрабавалі ад ураду не заключаць пагадненьня аб афіцыйным назьве суседняй Македоніі.

«Мільён дэманстрантаў, якіх уяўляюць сабе арганізатары, — гэта спроба выдаць жаданае за сапраўднае, — заявіў прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас. — Пераважная большасьць грэкаў лічыць, што ў рашэньні замежнапалітычных праблем няма месца фанатызму».

Македонія анансавала рэфэрэндум аб зьмене назвы краіны

Спрэчкі Грэцыі і Македоніі з нагоды назвы пачаліся пасьля таго, як Македонія атрымала незалежнасьць ад Югаславіі ў 1991 годзе. Многія грэкі лічаць, што выкарыстаньне назвы «Македонія» суседняй краінай абражае гісторыю Грэцыі і мае на ўвазе дамаганьні на грэцкую вобласьць, якая таксама называецца Македоніяй і якая калісьці была ключавой правінцыяй старажытнай імпэрыі Аляксандра Македонскага.

Праз гэтую спрэчку Грэцыя блякуе спробы Македоніі ўступіць у ЭЗ і NATO. Дзяржава Македонія афіцыйна называецца ў ААН як Былая югаслаўская Рэспубліка Македонія.

Аднак левы палітык Цыпрас быў адкрыты для перамоваў аб кампрамісе ў 27-гадовай спрэчцы, што выклікала пратэсты ў абедзьвюх краінах.

Прэм’ер-міністар Македоніі Зоран Заэў нядаўна заяўляў, што ягоная краіна прысвоіць імя Аляксандра Македонскага аэрапорту і адной з галоўных аўтадарог, каб «на практыцы прадэманстраваць прыхільнасьць пошуку рашэньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG