Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верх стрыманасьці: як францускі паліцыянт адрэагаваў на напад пратэстоўцаў з палкамі. ВІДЭА


Пратэстоўцы супраць паліцэйскай брутальнасьці пачалі зьбіваць паліцыянта. Той не праявіў брутальнасьці ў адказ.

У сераду ў Парыжы здарыліся чарговыя сутыкненьні паліцыі з дэманстрантамі. У гэты дзень супрацоўнікі праваахоўных органаў меліся правесьці мітынг, каб выказаць незадаволенасьць няспыннымі сутыкненьнямі з агрэсіўнымі ўдзельнікамі пратэстаў супраць рэформы працоўнага заканадаўства. За апошнія тыдні больш за тры сотні паліцыянтаў атрымалі раненьні.

Верх стрыманасьці: як францускі паліцыянт адрэагаваў на напад пратэстоўцаў з палкамі. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:43 0:00

Пратэстоўцы разьбіваюць задняе шкло паліцэйскай машыны, закідваюць туды нейкі прадмет і працягваюць біць машыну палкамі. Паліцыянт выходзіць з машыны і вытрымлівае чатыры ўдары палкай, стоячы на месцы. Затым стрымана адыходзіць ад машыны, якая ўжо пачынае дыміцца.

Пазьней адна з паліцэйскіх машынаў, у якую пратэстоўцы закідвалі аналягічны прадмет, загарэлася. Паліцыянты выбраліся з аўто, машынай заняліся пажарныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG