Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чыю перамогу на «Эўравізіі» робяць стаўкі. ВІДЭА іхных песень


© Shutterstock
© Shutterstock

А 22-й гадзіне 12 траўня пачнецца фінал сьпеўнага конкурсу «Эўравізія», што праходзіць у партугальскім Лісабоне. Пераможцу з 26 фіналістаў вызначаць па суме балаў ад гледачоў і ад журы.

Сёлета фінал пройдзе без удзелу прадстаўніка Беларусі — украінец Alekseev ня выйшаў у фінал.

Але за перамогу яшчэ пазмагаецца беларус — прадстаўнік Нарвэгіі Аляксандар Рыбак, які ўжо перамагаў на конкурсе ў 2009 годзе.

З суседзяў Беларусі ў фінал трапілі Літва, Украіна і Эстонія — а ня трапілі Латвія, Польшча і Расея.

Напярэдадні фіналу вызначыліся некалькі фаварытаў. Варта не забываць, што фаварыты перамагаюць далёка не заўсёды — так, летась першае месца заняў не італьянец Франчэска Габанэ, на якога ставілі найбольш, а партугалец Салвадор Сабрал, якому прадказвалі другое-трэцяе месца.

Паводле шэрагу букмэйкерскіх сайтаў і агрэгатараў ставак, найбольш вераць у перамогу прадстаўніцы Кіпру — гэта Элені Фурэйра зь песьняй «Fuego» («Агонь»).

На другім месцы ў букмэйкераў — Нэта Барзілай з Ізраілю, якая выканае песьню «Toy» («Цацка»). Яшчэ нядаўна яна была галоўным фаварытам на букмэйкерскіх сайтах.

У тройцы прадстаўнік Ірляндыі Раян О’Шонэсі зь песьняй «Together» («Разам»).

Яшчэ пяць выканаўцаў, на якіх часта робяць стаўкі (у парадку зьмяншэньня папулярнасьці ў букмэйкерскіх канторах):

Францыя — дуэт Madame Monsieur — «Mercy» («Мэрсі»)

Нямеччына Міхаэль Шультэ — «You Let Me Walk Alone» («Ты пакінуў мяне аднаго»)

Швэцыя Бэнджамін Інгроса — «Dance You Off» («Затанчыць цябе»)

Літва Ева Засімаўскайце — «When We’re Old» («Калі мы станем старыя»)

Нарвэгія Аляксандар Рыбак — «That’s How You Write А Song» («Вось так пішуцца песьні»)

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG