Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вулічныя баі ў Кіеве. Забітыя і параненыя

абноўлена
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


10:20 22.1.2014
«Беркут» пайшоў у наступ праз інфармацыю, што пратэстоўцы дадалі ў кактэйлі Молатава вадкі натрый. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.
10:22 22.1.2014

Эўрамайдан рыхтуецца да штурму

Майдан незалежнасьці ў цэнтры Кіева рыхтуецца да штурму, узмоцнены прапускны рэжым.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, на барыкадах ад вуліцы Інстытуцкай і Храшчаціка з боку Эўрапейскай плошчы па стане на 08:30 знаходзяцца некалькі сотняў актывістаў з палкамі і ў касках. У гэты час на Майдане Незалежнасьці ідзе малебен.

Зусім побач, на вуліцы Грушэўскага працягваецца супрацьстаяньне пратэстуючых супраць улады і сіл «Беркута».
10:47 22.1.2014
Маладым мужчынам, якога застрэлілі на вуліцы Грушэўскага, зьяўляецца Сяргей Нігаян



11:05 22.1.2014
Дэманстранты падыходзяць ушчыльную да шэрагаў «Беркуту».

Спачатку адзін чалавек, за ім іншыя падцягнуліся.

Каля сотні чалавек стаяць ля шэрагаў. Але ніхто не страляе і не кідае камяні.
11:10 22.1.2014
Трэцяя сьмерць на барыкадах у Кіеве — куля трапіла ў сэрца
11:10 22.1.2014
«Беркут» затрымаў журналіста

Спэцназ арыштаваў журналіста espreso.tv Зьмітра Бойчака, які выконваў свае прафэсійныя абавязкі. Пра гэта паведамілі ў эфіры інтэрнэт-тэлеканала.
11:13 22.1.2014
11:16 22.1.2014
11:22 22.1.2014
Байцы спэцатрада міліцыі «Беркут» кінулі газавую гранату ў здымачную групу тэлеканала Еspreso.tv, якая вяла прамую трансьляцыю з месца падзей.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мікола Княжыцкі.

Паводле яго слоў, «беркутаўцы» забралі з сабой, зьбілі і ўтрымліваюць апэратара тэлеканала Дзьмітрыя Двойчанкова.
11:23 22.1.2014
Лукашэнка лічыць украінскія ўлады мяккацелымі, — Мацкевіч
11:23 22.1.2014
Сіўчык пра падзеі ў Кіеве: Гэта ўжо грамадзянская вайна
11:26 22.1.2014
Баявыя дзеяньні спыніліся. Сьвятара, які раней стаў паміж пратэстоўцамі і «Беркут», пратэстоўцы адвялі да сябе. Як перадае УНІАН, мітынгоўцы скандуюць: «Забойцы!» і «Банду гэць!»
11:44 22.1.2014
Фотагалерэя: Баі на вуліцах Кіева
11:45 22.1.2014
«Беркут» прарывае барыкады пратэстоўцаў у Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:19 0:00
11:53 22.1.2014
11:54 22.1.2014

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG