Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адзначаць «Міжнародны дзень жанчын з дудамі»


Гурт «Русалія» на «Дударскім фэсьце», архіўнае фота
Гурт «Русалія» на «Дударскім фэсьце», архіўнае фота

Беларускі «Дударскі клюб» вырашыў сумясьціць два сьвяты: 6 сакавіка правядуць «Міжнародны дзень жанчын з дудамі», бо 8 сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень, а 10 сакавіка — неафіцыйны Міжнародны дзень дудаў.

Канцэрт у менскай кавярні «Грай» пачнецца а 19-й гадзіне, уваход вольны. У праграме абяцаюць выступы жанчын-дударак з розных беларускіх гуртоў (хоць традыцыйна дударства было чыста мужчынскім заняткам, цяпер на дудах грае нямала дзяўчат), народныя і сярэднявечныя танцы, дуды розных традыцыяў і канструкцыяў.

Вечарыны цяперашняга, ужо восьмага сэзону «Дударскага клюбу» (зь лістапада па красавік) праводзяцца бясплатна для слухачоў, але вымагаюць грошай на арганізацыю. Таму дудары зьбіраюць грошы праз сайт Talaka.by, усяго на сэзон трэба 4 тысячы рублёў (на момант публікацыі сабралі чвэрць сумы).

Як дуда і дудары сталі нацыянальным сымбалем

Чаму зноў зайгралі беларускія дуды

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG