Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчаты і хлопцы «Беламовы» і «Маёй Краіны Беларусі» ў вышыванках. ФОТЫ

Ва Ўсясьветны дзень вышыванкі беларусы публікуюць у сацсетках свае фоты ў вышываных кашулях з хэштэгам #dzv2016.

У трэці чацьвер траўня (у 2016 годзе — 19 траўня) адзначаецца Ўсясьветны дзень вышыванкі. Акцыя, запачаткаваная ва Ўкраіне, дабралася і да Беларусі: карыстальнікі сацсетак сёньня віншуюць адзін аднаго з Днём вышыванкі ды прапануюць масава надзяваць вышыванкі ў гэты дзень. Свае фота некаторыя публікуюць з хэштэгам #dzv2016. Увечары ў менскім Цэнтры нацыянальных культураў пройдзе музычная імпрэза «Дзень украінскай вышыванкі». Хоць словам «вышыванка» ў Беларусі вышываныя кашулі да апошняга часу не называлі, але носяць іх відавочна сотні гадоў.

Стваральнік суполкі «Мая Краіна Беларусь» зрабіў для Свабоды падборку найлепшых фота, якімі дзяліліся ў суполцы беларускія хлопцы і дзяўчаты. Таксама сваімі здымкамі ў вышываных кашулях і вышымайках беларусы ахвотна дзяліліся з блогерам @belamova.

Паказаць яшчэ

XS
SM
MD
LG