Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 лютага: Дзень печыва, Books from Belarus у Вільні, дзень нараджэньня Таісы Бондар


Мiрскi замак, лiстапад 2013, фота: Уладзiмiр Мальцаў
Мiрскi замак, лiстапад 2013, фота: Уладзiмiр Мальцаў

Галоўныя падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня

Мiрскi замак, лiстапад 2013, фота: Уладзiмiр Мальцаў​

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Дом Фішара (Менск, Незалежнасьці, 84А) запрашае на Дзень Печыва. У праграме дэгустацыя сапраўднага беларускага хлеба, пернікаў і яблычнага сыру паводле традыцыйных беларускіх рэцэптаў ды майстар-клас па маляваньні пернікаў. Пачатак а 18.00.​

У арт-галерэі «Крыга» (Горадня, Савецкая, 3-11) адбудзецца дыскусія пра аднаўленьне «старой Горадні». Пачатак а 18.00.

На кніжнай выставе ў Вільні прэзэнтуецца беларускі стэнд «Books from Belarus», у рамках якога а 13.00 адбудзецца панэльная дыскусія пра лёс сучаснай беларускай літаратуры ў Эўропе. Удзельнічаюць: Алесь Разанаў, Андрэй Хадановіч, Ігар Логвінаў, Антоль Івашчанка, Дар’я Вашкевіч. На беларускім стэндзе таксама прадстаўлена міні-выстава графічных працаў Адама Глобуса «Прывакзальная Вільня».

У галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі фотамастачкі Алены Адамчык «Diamonds of Belarus». Пачатак а 16.00.

Адкрыцьцё рэтраспэктывы фільмаў у рамках фэстывалю DOTYK ў кінатэатры «Ракета». Фільм Карла Тэадора Дрэера «Міхаэль» (1924) з музычным суправаджэньнем Віталя Эпава і Максіма Круглага. Пачатак а 21.00.

У гісторыі:

1918 — у Менску створаны Народны сакратарыят, першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.

У памяці:

1810 — памёр Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, асьветнік, астраном, пэдагог.

1889 — нарадзіўся Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадзкі дзяяч.

1897 — нарадзіўся Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзяяч.

1945 — нарадзілася Таіса Бондар, беларуская пісьменьніца, перакладніца.

1947 — нарадзіўся Валеры Мазынскi, беларускі тэатральны рэжысэр і грамадзкі дзяяч.

1962 — нарадзіўся Аляксей Шадзько, беларускі музыка, актор тэатру і кіно.

1963 — памёр Кастусь Галкоўскі, беларускі кампазытар.

1988 — памёр Павал Каруза, беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч.

2012 — памёр Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст.

Цытата:

Самапрызнаньні і самаўхваленьні,
Аўтапартрэты на фоне вякоў...
Час, як і шлях, разабраны на зьвеньні:
Мала абраннікаў, многа вянкоў.

Многа лухты і яе пазалоты —
Там, дзе павінны стаяць алтары
Новых мажлівасьцяў, новых палётаў
Духа, які ў сабе Бога адкрыў.

Таіса Бондар

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG