Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дырэктар і галоўны інжынэр ААТ «ДорОрс» пад вартай


Адна з крамаў «ДорОрса»
Адна з крамаў «ДорОрса»

Затрыманыя ў кастрычніку мінулага году дырэктар і галоўны інжынэр ААТ «ДорОрс» абвінавачваюцца ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага 2 часткай 210 артыкула Крымінальнага кодэксу (раскраданьне шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, учыненае групай асобаў паўторна).

Як паведаміла карэспандэнту Свабоды прадстаўніца ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Марына Дранькова, расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца. Да фігурантаў справы прыменена мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

«Цяпер устаноўлена некалькі эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасьці, зьвязанай з рамонтам уласнасьці і транспартных сродкаў, якія належалі блізкім, за кошт грашовых сродкаў прадпрыемства», — сказала Марына Дранькова.

Пасады гендырэктара і галоўнага інжынэра, паводле сайту прадпрыемства, раней займалі Аляксандар Казлоў і Аляксей Крупкевіч.

Раней ААТ «ДорОрс» уваходзіла ў склад Беларускай чыгункі, але цяпер функцыянуе як самастойная юрасоба. Кампанія мае разьвітую гандлёвую сетку па ўсёй Беларусі і выступае буйным рытэйлерам. Таксама мае ўласную цяплічную гаспадарку і завод алькагольнай прадукцыі, мноства пунктаў грамадзкага харчаваньня. Кампанія таксама выступае буйным удзельнікам кветкавага рынку Беларусі. У статутным фондзе кампаніі дзяржаве належыць 99,5% акцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG