Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь апусьцілася ў рэйтынгу Ўсясьветнага банку Doing Business


У рэйтынгу Doing Business, які характарызуе ўмовы для вядзеньня бізнэсу ў краіне, Беларусь апусьцілася з 37 на 38 месца. Вынікі дасьледаваньня былі прадстаўленыя 31 кастрычніка ў Менску.

Як сказала БелаПАН суаўтар дасьледаваньня Валянціна Салтане, пагаршэньне пазыцыі Беларусі ў рэйтынгу абумоўленае тым, што іншыя краіны больш актыўна праводзілі рэформы, каб палепшыць умовы для вядзеньня бізнэсу.

«Сёлета мы залічылі Беларусі толькі адну рэформу, якая тычыцца індыкатара «атрыманьне крэдытаў», — удакладніла Салтане.

Найлепшыя краіны для вядзеньня бізнэсу

1. Новая Зэляндыя
2. Сынгапур
3. Данія
4. Паўднёвая Карэя
5. Ганконг
6. ЗША
7. Вялікая Брытанія
8. Нарвэгія
9. Грузія
10. Швэцыя

Рэйтынг краін, што мяжуюць зь Беларусьсю

16. Літва
19. Латвія
27. Польшча
35. Расея
76. Украіна

Пяцёрка найгоршых для бізнэсу краін

186. Емэн
187. Паўднёвы Судан
188. Вэнэсуэла
189. Эрытрэя
190. Самалі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG