Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Depeche Mode выступіць у Менску 13 лютага


Саліст Дэйв Гаан

Depeche Mode вернуцца ў Беларусь: 13 лютага 2018 году Дэйв Гаан, Марцін Гор і Эндзі Флетчар выступяць у «Менск-Арэне».

Канцэрт 17 ліпеня не адбыўся ў сувязі з хваробай саліста — за некалькі гадзін перад выступам Дэйв Гаан быў шпіталізаваны ў 9-ы клінічны шпіталь.

Мэнэджмэнт брытанскага гурту патраціў паўтара тыдня, каб знайсьці магчымасьць выступіць у Беларусі. Такім чынам, музыкі зноў вернуцца ў рамках эўрапейскай часткі туру Global Spirit Tour з новым альбомам Spirit.

«Усе жывыя людзі, таму мы з разуменьнем паставіліся да сытуацыі, якая здарылася 17 ліпеня з Дэйвам, — кажа дырэктар музычнага агенцтва „Атам М“ Андрэй Аляксееў. — І мы вельмі ўсьцешаныя рашэньнем мэнэджараў, які, пабачыўшы тысячы засмучаных беларусаў каля „Менск-Арэны“, пасьля доўгіх лягістычных разьлікаў усё ж знайшлі магчымасьць дадаць у графік Беларусь. Мы дзякуем усім за цярпеньне і чаканьне. Упэўнены, беларусаў будзе чакаць шоў з падвойнай энэргетыкай».

Global Spirit Tour стаў адным з самых пасьпяховых тураў за больш чым 30-гадовую гісторыю Depeche Mode. Запянаваныя 33 канцэрты ў 20 краінах Эўропы, першая частка турнэ адбываецца з поўным аншлягам — канцэрты наведалі ўжо больш за мільён прыхільнікаў.

Усе квіткі, набытыя на канцэрт 17 ліпеня ў «Менск-Арэне», будуць сапраўдныя на выступ 13 лютага 2018 году. Неўзабаве можна будзе набыць дадатковыя квіткі.

XS
SM
MD
LG