Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш-старэйшы шпіталізаваны пасьля пахаваньня жонкі


Сям’я Бушаў на пахаваньні Барбары Буш, 21 красавіка
Сям’я Бушаў на пахаваньні Барбары Буш, 21 красавіка

Джордж Буш-старэйшы, 93-гадовы 41-ы прэзыдэнт ЗША, быў шпіталізаваны 22 красавіка з інфэкцыяй у лякарні ў Х’юстане, піша CNN са спасылкай на прадстаўніка сям’і.

У Джорджа Буша-старэйшага выяўленая інфэкцыя, якая распаўсюдзілася ў кроў. Цяпер ён у аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі, ідзе на папраўку.

Шпіталізацыя прайшла на наступны дзень пасьля пахаваньня ягонай жонкі Барбары Буш, якая памерла 17 красавіка на 93-м годзе жыцьця пасьля адмовы ад лячэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG