Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Х’юстане пахавалі былую першую лэдзі ЗША Барбару Буш


Пахавальны картэж Барбары Буш на вуліцы Х’юстана
Пахавальны картэж Барбары Буш на вуліцы Х’юстана

У Х’юстане каля паўтары тысячы чалавек узялі ўдзел у пахаваньні жонкі 41- га прэзыдэнта ЗША Барбары Буш.

У царкве сьвятога Марціна ў Х’юстане сярод прысутных былі экс-прэзыдэнты Джордж Буш-старэйшы, Біл Клінтан, Джордж Буш-малодшы і Барак Абама, а таксама члены іх сем’яў. На цырымоніі прысутнічалі дзясяткі былых супрацоўнікаў амэрыканскай адміністрацыі, у прыватнасьці, былы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс і былы кіраўнік Пэнтагону Робэрт Гейтс. На паніхіду прыбыла таксама цяперашняя першая лэдзі Мэланія Трамп. Дональд Трамп на пахаваньне не прыехаў, каб, як паведаміў ён у твітэры, «не ствараць нязручнасьці дадатковымі мерамі бясьпекі».

Былыя прэзыдэнты ЗША Джордж Буш-старэйшы і Джордж Буш-малодшы на пахаваньні
Былыя прэзыдэнты ЗША Джордж Буш-старэйшы і Джордж Буш-малодшы на пахаваньні

Барбара Буш памерла на 93-ым годзе жыцьця. Яна пакутавала ад хранічных захворваньняў лёгкіх і сэрца. Былую першую лэдзі ЗША пахавалі на тэрыторыі бібліятэкі імя Джорджа Буша-старэйшага.

Барбара Буш была першай лэдзі з 1989 па 1993 год, калі яе муж — Джордж Буш-старэйшы — быў 41-м прэзыдэнтам ЗША. Сёньня яму 93 гады і яго здароўе ў апошнія гады таксама пагоршылася.

Барбара Буш — маці Джорджа Буша-малодшага, 43-га прэзыдэнта ЗША, і былога губэрнатара Флорыды Джэба Буша. Яна карысталася любоўю сярод жыхароў ЗША за сваю мудрасьць у дачыненьні да мужа і двух сыноў. Калі Джордж Буш-малодшы быў прэзыдэнтам яе называлі Першай маці ЗША.

Жонка экс-прэзыдэнта ЗША моцна захварэла і адмаўляецца лячыцца

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG