Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўночы адключылася сьвятло, былі сполахі ў небе


Іюстрацыйнае фота

Каля 2 гадзін ночы 12 сьнежня ў частцы Менску (меркавана, на захадзе і паўднёвым захадзе) адключылася электрычнасьць, у некаторых дамах ненадоўга — ацяпленьне і водазабесьпячэньне.

Як выявілася пазьней, адбылася аварыя на ЦЭЦ-4, пра пацярпелых не паведамляецца, дапамога МНС не спатрэбілася. Паводле твітаў прэс-сакратара менскага МНС Віталя Дзямбоўскага, у 2:45 электразабесьпячэньне было адноўленае, затым аднавіўся абагрэў дамоў і зьявілася вада.

Жыхары Сухарава і блізкіх да яго раёнаў бачылі ў начным небе з боку ЦЭЦ-4 сполахі. Дзямбоўскі выказваў здагадку, што так могуць спрацоўваць высакавольтныя размыкальнікі, бо выбухаў і пажараў на ЦЭЦ няма.

Зранку прадстаўнік «Белэнэрга» Аляксандар Малькоў распавёў на Facebook падрабязнасьці здарэньня:

Уночы начальнік цэнтральнай дыспэтчарскай службы «Менскэнэрга» Г. Каралёў адмовіўся тлумачыць журналістам тое, што адбылося, бо «даваць інфармацыю ў СМІ забаронена службовай інструкцыяй».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG