Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падлічвае страты ад паставак харчаваньня ў Расею


Belarus- Merry pictures, posibility of goods' reexport to Russia
Belarus- Merry pictures, posibility of goods' reexport to Russia

За чатыры месяцы гэтага году Беларусь страціла 180 млн даляраў на экспарце прадуктаў харчаваньня ў Расею.

Пра гэта паведаміў журналістам 3 чэрвеня першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леанід Марыніч.

«Нестабільнасьць курсу расейскага рубля, цэнавы фактар, зьніжэньне аб’ёмаў — усё гэта вылілася нам у 180 млн даляраў», — цытуе БелаПАН Марыніча.

Аднак беларускі бок не зьбіраецца любым коштам аднаўляць аб’ёмы паставак харчаваньня на расейскі рынак. Паводле Марыніча, сытуацыя з экспартам беларускай сельгаспрадукцыі ў Расею стабілізавалася і ўжо дазваляе працаваць з прыбыткам.

У мінулым годзе з-за дэвальвацыі расейскага рубля экспартэры сельгаспрадукцыі страцілі больш за 360 млн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG