Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь актыўна прасоўвае сваю прадукцыю на рынкі ЗША, Эўразьвязу і Кітаю


Беларусь сутыкаецца зь перашкодамі пры пастаўцы харчовай прадукцыі ў краіны Эўразьвязу. Гэтую заяву міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леаніда Зайца прыводзіць БелаПАН.

Паводле яго, сёньня пяць беларускіх прадпрыемстваў сэртыфікаваныя для паставак прадукцыі на эўрапейскі рынак.

«Напрыклад, „Савушкін прадукт“ пастаўляе малочную прадукцыю. Але вельмі цяжка туды ідзе прасоўваньне нашага тавару. Не па якасьці, а ў сувязі з мытнай аховай. ЭЗ з мэтай абароны свайго вытворцы загарадзіўся вялікімі мытамі. Наш тавар паводле вызначэньня не праходзіць па цэнавым фактары», — сказаў міністар.

Ён таксама паведаміў пра вынікі нядаўняга візыту ў ЗША (17–21 мая) дэлегацыі Мінсельгасхарчу, якую ён узначальваў.

«Мы акрэсьлілі пэўныя пазыцыі, якія павінны прасоўваць на рынак ЗША. Гэта 11 пазыцый, сярод якіх малочная, віна-гарэлачная прадукцыя, кандытарскія вырабы, пушныя вырабы, лёнавыя тканіны і гатовыя вырабы зь лёну» — сказаў міністар.

Паводле яго словаў, таваразварот прадукцыі сельскай гаспадаркі пакуль невялікі — 2,5 млн. даляраў.

Леанід Заяц
Леанід Заяц

«Але мы бачым: ЗША — магутны, глябальны рынак, на які нам неабходна выходзіць», — падкрэсьліў кіраўнік Мінсельгасхарчу.

Пры гэтым Беларусь сутыкаецца зь перашкодамі пры пастаўцы харчовай прадукцыі ў краіны Эўразьвязу. Гэтую заяву міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леаніда Зайца прыводзіць БелаПАН. сказаў, што асноўным рынкам была і застаецца Расея. «Гэты рынак больш прэміяльны, больш аб’ёмны, больш маштабны. Мы цэнім гэты рынак і ўсяляк будзем імкнуцца замацавацца на ім» — заявіў міністар.

Разам з тым, паводле яго словаў, адбываецца дывэрсіфікацыя паставак — на рынкі Блізкага Ўсходу, Азіі, Амэрыкі. На рынкі трэціх краінаў з пачатку году аб’ём экспарту вырас на 8%.

«Гэта нас не задавальняе, але мы знаходзімся ў пошуках больш глябальных рынкаў, напрыклад Кітая», — зазначыў Заяц. Паводле яго словаў, сэртыфікаты на пастаўку прадукцыі ў КНР ужо атрымалі 15 беларускіх прадпрыемстваў. Што да ўнутранага рынку, то, як запэўніў міністар, у Беларусі вырабляецца дастаткова прадукцыі для забесьпячэньня ўласных патрэбаў. На экспарт пастаўляецца 55% ад агульнага аб’ёму вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG