Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар БДІПЧ прывёз у Менск выніковую справаздачу па мінулых выбарах — яны былі недэмакратычнымі


Міхаэль Георг Лінк
Міхаэль Георг Лінк

Дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Міхаэль Георг Лінк, які ў другой палове дня 28 студзеня прыляцеў у Менск, прывёз з сабою і выніковую справаздачу назіраньня місіі БДІПЧ за апошнімі выбарамі прэзыдэнта Беларусі. Сёньня ж гэты дакумэнт зьявіўся для свабоднага прагляду і на афіцыйным сайце БДІПЧ.

Як і меркавалі спэцыялісты ў галіне выбараў, выніковая справаздача нічым прынцыповым не адрозьніваецца ад папярэдняй. Галоўная выснова абодвух дакумэнтаў аднолькавая — Беларусі трэба прайсьці значны шлях, перш чым яна зможа выконваць свае абавязаньні ў рамках АБСЭ па правядзеньні дэмакратычных выбараў. Для гэтага, падкрэсьліваецца ў справаздачах, неабходная палітычная воля на правядзеньне комплексных рэформаў.

У выніковай справаздачы зьявіліся і некаторыя новыя папрокі наконт арганізацыі і правядзеньня выбараў. Сярод іх, напрыклад, наступныя:

— ЦВК не апублікавала агульную колькасьць надрукаваных і выдадзеных бюлетэняў;

— па выніках падліку галасоў траціна назіральнікаў паведамілі пра «сур’ёзныя працэдурныя памылкі або недагляды, уключна з фальсыфікацыяй вынікаў выбараў»;

— некаторыя з тэрытарыяльных выбарчых камісіяў адклалі зьвядзеньне вынікаў галасаваньня на наступны дзень «бяз пэўных на тое прычын».

Візыт дэлегацыі БДІПЧ пачынаецца з сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі. Мяркуецца, што яна пачнецца ў 16.30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG