Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах пратэставалі каля 300 «недармаедаў»


«Марш недармаедаў», Баранавічы, 26 лютага

Арганізатары стварылі рэзалюцыю з заклікам ня толькі адмяніць дэкрэт №3, але таксама скасаваць кантрактную сыстэму, зьнізіць пэнсійны ўзрост, скасаваць дарожны збор і нават перайсьці да парлямэцкай формы кіраваньня.

Падчас мітынгу кожны ахвочы мог узяць слова і выказаць сваё стаўленьне да існай сытуацыі. Галоўным жа матывам стаў заклік да беларусаў выказваць сваю пазыцыю. Таксама актывісты заклікалі жыхароў Баранавічаў зьбірацца на маршы ў Менску.

Акцыя цягнулася каля гадзіны. Мерапрыемства прайшло без затрыманьняў і правакацыяў. Гарадзкія аўтобусы не спыняліся на прыпынку каля месца правядзеньня мітынгу, але нягледзячы на гэта на плошчы было каля 250-300 чалавек.

«Маршы недармаедаў» прайшлі па Бабруйску, Баранавічах, Берасьці і Віцебску. Фота і відэа

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG