Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскі аэрадром Тыфор, па якім у ноч на 9 красавіка быў нанесены авіяўдар, быў атакаваны сіламі Ізраілю, заявілі ў Міністэрстве абароны Расеі, піша РИА Новости.

Паводле расейскага Мінабароны, два ізраільскія самалёты нанесьлі ўдар па авіябазе сілаў Башара Асада з тэрыторыі суседняга Лібану, «тры ракеты дасягнулі заходняй часткі аэрадрому, яшчэ пяць зьбілі сырыйскія сілы паветранай абароны». Паводле расейскіх зьвестак, вайскоўцы з Расеі не пацярпелі. Таксама Расея заяўляе, што ізраільцяне ўжо бамбілі базу ў лютым, зь зямлі тады нібыта зьбілі ізраільскі самалёт F-16.

Ізраільскія ўлады пакуль ніяк не рэагавалі на гэтыя абвінавачаньні.

Раней дзяржаўнае ТВ Сырыі заявіла, што ў выніку атакі загінулі і атрымалі раненьні людзі (іх дакладная колькасьць пакуль невядомая), абвінавачвалі ў авіяўдары ЗША. Але Мінабароны ЗША абвяргалі, што праводзілі паветраныя ўдары па Сырыі «цяпер».

Абарончыя аналітыкі кажуць, што на тэрыторыі, па якой быў нанесены авіяўдар, разгорнутая вялікая колькасьць расейскіх войскаў, а таксама менавіта адсюль самалёты робяць рэгулярныя вылеты, каб наносіць ўдары па паўстанцкіх раёнах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG