Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абарона байца «Правага сэктару» Тараса Аватарава абскардзіла прысуд


Тарас Аватараў, красавік 2016
Тарас Аватараў, красавік 2016

Абарона байца Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару» Тараса Аватарава абскардзіла прысуд суду Фрунзенскага раёну сталіцы і апэляцыйную пастанову Менскага гарадзкога суду па ягонай справе. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на адваката асуджанага Крысьціну Марчук.

Наглядная скарга накіраваная старшыні Менгарсуду. Рашэньне можа быць прынята на пачатку жніўня. Калі спатрэбіцца выпатрабаваць справу і правесьці дадатковыя дасьледаваньні — тэрміны могуць зацягнуцца. У выпадку адмоўнага для абароны рашэньня наглядная скарга можа быць пададзеная ў Вярхоўны суд.

Беларуса-добраахвотніка «Правага сэктару» асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму

5 траўня суд Фрунзенскага раёну Менску прыгаварыў 29-гадовага жыхара Наваполацку Тараса Аватарава да пяці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у незаконным абароце выбуховага прыстасаваньня і яго незаконным перамяшчэньні праз мытную мяжу Беларусі (ч. 2 арт. 295 і ч. 2 арт. 228 КК). Віну па першым складзе абвінавачаны прызнаў, па другім — не.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG