Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя легалізуе аднаполыя шлюбы


Сьветлафоры ў Вэне, архіўнае фота
Сьветлафоры ў Вэне, архіўнае фота

Канстытуцыйны суд Аўстрыі прыняў рашэньне, паводле якога не пазьней за 31 сьнежня 2018 году ў краіне будуць легалізаваныя аднаполыя шлюбы.

Адсутнасьць іх, паводле суду, парушае роўнасьць грамадзянаў: шлюбы і «грамадзянскія саюзы» не забясьпечвалі роўныя правы ў тым ліку ў тых аспэктах, дзе сэксуальная арыентацыя ня мае ніякага значэньня. Таму падзел на гетэрасэксуальныя і іншыя пары пастанавілі прыбраць.

З Грамадзянскага кодэксу цяпер прыбяруць фразу аб тым, што заключаць шлюб могуць толькі людзі рознага полу. Ад 2010 году Аўстрыя легалізавала для аднаполых параў «грамадзянскае партнэрства», цяпер і такое партнэрства будзе рэгістравацца таксама для любых параў. Аднаполым парам цяпер таксама можна будзе ўсынаўляць дзяцей і заводзіць дзяцей з дапамогай розных мэдычных працэдураў.

Нагодай для рашэньня сталі скаргі дзьвюх жанчынаў, якія жылі ў «грамадзянскім партнэрстве», але шукалі ўхваленьня на рэгістрацыю шлюбу — ім адмовілі спачатку гарадзкія ўлады Вэны, затым адміністрацыйны суд Вэны, але Канстытуцыйны суд устаў на іх бок.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG