Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія прагаласавала за прызнаньне аднаполых шлюбаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле вынікаў агульнанацыянальнага апытаньня, 61,6% аўстралійцаў падтрымліваюць зьмены ў законах, што дазволяць заключаць аднаполыя шлюбы, піша News.com.au.

Большасьць галасоў «за» зафіксаваная ва ўсіх штатах, найменшая падтрымка аднаполых шлюбаў — на поўначы краіны, а таксама ў Сыднэі і Мэльбурне. Але ў тым жа Мэльбурне тысячы людзей выйшлі на вуліцы сьвяткаваць вынікі апытаньня.

Паштовае апытаньне ня мае абавязковай юрыдычнай сілы, але на яго можа абапірацца парлямэнт — і цяпер парлямэнт плянуе прыняць адпаведны закон да Калядаў, сьцьвярджае прэм’ер-міністар Малкальм Тэрнбул. Як адзначаюць экспэрты, Аўстралія можа трапіць у «пастку Брэкзіта» з рэгістрацыяй аднаполых шлюбаў — працэс прыняцьця закону можа зацягнуцца. У 2012 годзе парлямэнт адхіліў законапраект аб рэгістрацыі аднаполых шлюбаў.

Пакуль у Аўстраліі не рэгіструюцца менавіта шлюбы аднаполых параў, але рэгіструюцца, у залежнасьці ад штату, розныя формы аднаполых саюзаў кшталту «хатняга партнэрства» ці «фактычнага сужыхарства». Паўсюль акрамя Паўночнай тэрыторыі аднаполым парам даступнае ўсынаўленьне дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG