Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што больш — абяцаныя два мільёны сямсот ці тысяча пяцьсот?


Зайшла тыдзень таму ў вясковую краму ў Вязынцы. Асартымэнт небагаты, але ўсяго пакрыху ёсьць.

На паліцы для сьпіртовых напояў — гарэлка, шампанскае, піва і чарніла. Пакупнікоў няма, за прылаўкам маладая прадавачка.

Пытаюся, як працуецца.

— Нядрэнна. Штодня абарот каля трох мільёнаў. Ня ў кожнай краме так.

— А як плацяць?

— Абяцалі два мільёны сямсот... Але ня плацяць і гэтага. На электрычцы гадзіну еду з Маладэчна сюды на працу, нават праезд не аплачваюць.

— І як вы жывяце за гэтыя грошы?

— Ці гэта жыцьцё... Яшчэ і штрафуюць зь любой нагоды. Пакуль расстаўляла тавар, правяральшчыкі заўважылі на падлозе піва побач з чыпсамі... І ня хочуць слухаць, што гэта таму, што я ў гэты момант выстаўляла прадукты на паліцы... Мне яшчэ год трэба тут пратрымацца...

Згадалася мне гэтая размова пасьля чарговага абяцаньня Лукашэнкі падвысіць сярэдні заробак. Гэтым разам да 1500 рублёў (гэта блізу 750 даляраў).

Кожны жыве ў сваёй рэальнасьці. Кіраўнік краіны і ягонае атачэньне — у адной, а прадавачка з Маладэчна — у абсалютна іншай, у якой дзённы абарот вясковай крамы складае каля 150 даляраў, месячны заробак прадавачкі не дацягвае да 140 даляраў і ўсё яшчэ актуальныя «мільёны» беларускіх рублёў...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG