Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі затрымалі былога прэзыдэнта Робэрта Качар’яна і яго сына

Робэрт Качар’ян, архіўнае фота
Робэрт Качар’ян, архіўнае фота

У Армэніі былога прэзыдэнта краіны, лідэра альянсу «Армэнія» Робэрта Качар’яна даставілі ў Антыкарупцыйны камітэт.

Як паведамляе Армянская служба Радыё Свабода, раней у ягоным доме адбыўся ператрус. Сьледчыя дзеяньні таксама праводзяць у кватэры яго сына Лявона Качар’яна, дэпутата Нацыянальнага сходу.

У Антыкарупцыйным камітэце Армэніі паведамілі, што ў рамках крымінальнага вядзеньня паводле фактаў злачынстваў карупцыйнага характару «ператрусы й іншыя працэсуальныя дзеяньні» праводзяць у некалькіх дзясятках адрасоў.

Бывшего президента Армении, лидера альянса "Армения" Роберта Кочаряна доставили в Антикоррупционный комитет
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:35 0:00

Пазьней у ведамстве заявілі, што затрымалі шэсьць чалавек, у тым ліку Робэрта Качар’яна і яго сына.

Сілавікі перад уваходам у кватэру Качар’яна.

Лявон Качар’ян 24 жніўня ў парлямэнцкай дыскусіі назваў прэм’ер-міністра дзяржавы Нікола Пашыньяна «здраднікам». У адказ Пашыньян спытаў, адкуль у сямʼі Качар’янаў «такое багацьце» і чаму Лявон Качар’ян мільянэр.

«Вы хочаце сказаць, што вы павінны перадаць свае мільёны сваім дзецям, а вашыя дзеці — іхных дзецям. Прашу прабачэньня, я кажу вам проста, што гэтага не адбудзецца. Інтэрпрэтуйце гэта як хочаце, а для мяне гэта палітычнае пытаньне, а не асабістае», — цытуе словы прэмʼера Пашыньяна News.am.

У чэрвені ЦВК Армэніі даў згоду на крымінальны перасьлед Робэрта Качар’яна. Яго абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам і адмываньні грошай. Раней яго ня выпусьцілі з краіны. Лявон Качар’ян тады паведаміў, што ён зьбіраўся ў Расею.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG