Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія западозрыла Расею ў спробе дыскрэдытацыі Нобэлеўскага камітэту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Летам 2015 году ў інтэрнэце і шэрагу расійскіх СМІ зьявіўся падроблены ліст амэрыканскаму дыплямату ад нібыта Ўладзімера Гройсмана, які займаў тады пасаду сьпікера Вярхоўнай Рады Ўкраіны, паведамляе нарвэскі дзяржаўны тэлеканал NRK.

У лісьце Гройсман нібыта дзякаваў ЗША за дапамогу ў вылучэньні кандыдатуры Парашэнкі на Нобэлеўскую прэмію міру. Служба бясьпекі Нарвэгіі лічаць, што публікацыя ліста мела дыскрэдытаваць Нобэлеўскі камітэт.

Праз два тыдні ў нарвэскім Нобэлеўскім інстытуце прайшла сустрэча дваіх расейскіх дыпляматаў з дырэктарам арганізацыі Улавам Ньёлстадам з мэтай абмеркаваць ціск з боку ЗША на Нобэлеўскі камітэт. Паводле зьвестак нарвэскіх спэцслужбаў, адзін з тых, хто прыйшоў, быў супрацоўнікам расейскай Службы зьнешняй выведкі. У амбасадзе Расеі ў Нарвэгіі пацьвердзілі візыт, але абверглі сувязі дыпляматаў з выведкай.

У 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі квартэту нацыянальнага дыялёгу ў Тунісе за ўнёсак у стварэньне плюралістычнай дэмакратыі. Ці быў Парашэнка сярод намінантаў – невядома, сьпісы кандыдатаў публікуюцца праз 50 гадоў пасьля ўручэньня прэміяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG