Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноччу Майдан ставіў рэкорды: сотні тысячаў прасьпявалі гімн разам


Рэкордная колькасьць украінцаў прасьпявала гімн на Новы год
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:24 0:00

Рэкордная колькасьць украінцаў прасьпявала гімн на Новы год (ВІДЭА)

Адразу пасьля наступу новага 2014 году масы людзей на майдане Незалежнасьці ў Кіеве выканалі Гімн Украіны, трымаючы ў руках ліхтарыкі і мабільныя тэлефоны.

Яны паспрабавалі перасягнуць сусьветнае дасягненьне па адначасовым выкананьні нацыянальнага гімну. Для фіксаваньня рэкорду былі запрошаныя экспэрты з Кнігі рэкордаў Гінэса, вынікі іх працы стануць вядомыя пазьней.

Пасьля шматлюднага выкананьня гімна са сцэны Эўрамайдану адзін зь лідэраў «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў зачытаў віншаваньні з Новым годам ад зьняволенай Юліі Цімашэнкі. Затым са сваімі віншаваньнямі зьвярнуліся лідэры апазыцыі — Алег Цягныбок, Віталь Клічко і Арсень Яцанюк.

Пасьля гэтага адбыўся сьвяточны фаервэрк і пачаўся канцэрт.





Таксама на навагоднім Эўрамайдане адбыўся спэктакаль «Зорнай батлейкі», у якім узялі ўдзел палітыкі, музыкі і грамадзкія дзеячы.

Новы год сустрэлі на Эўрамайдане вельмі шмат людзей: цалкам запоўненым быў уласна майдан Незалежнасьці і прылеглыя вуліцы. Значная частка людзей разьмясьцілася на Хрэшчатыку з боку Кіеўскай рады. Вельмі многія прыйшлі зь дзецьмі.

Батлейка на навагоднім Майдане
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:34 0:00
XS
SM
MD
LG