Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канавец: «Паважаю Аляксандра Рыгоравіча. Апазыцыя — не канкурэнт»


Belarus - Navapolatsk businessman head of tourism and transport companies, 36-year-old Andrey Kanavets registered an initiative group to collect signatures for registration of presidential candidate, 16Jul2015

Наваполацкі бізнэсовец — кіраўнік турыстычнай і транспартнай кампаніяў, 36-гадовы Андрэй Канавец зарэгістраваў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты краіны.

Андрэй Канавец адказаў на пытаньні Свабоды.

— Я даўно пра гэта думаў. Цяпер якраз надышоў такі час і ўзрост таксама. Маю перадвыбарчую праграму, іду адзін. Ёсьць група людзей, якія мяне падтрымліваюць. Хачу пабудаваць новае жыцьцё ў Беларусі. Я так лічу, але як народ захоча — я ж не магу гарантаваць на сто адсоткаў за ўвесь народ. Але тое, што я хачу зрабіць, спадзяюся, усім спадабаецца і пойдуць за мяне.

— Маеце спадзяваньне сабраць неабходныя сто тысяч подпісаў?

— Колькі атрымаецца. Ніхто ня можа гарантаваць, колькі хто можа сабраць, ніводзін кандыдат. Я таксама не гарантую, але буду старацца сабраць гэтулькі, колькі патрэбна.

— У вашай перадвыбарчай праграме на чым перадусім акцэнтуеце ўвагу — на палітычным ці эканамічным рэфармаваньні Беларусі?

— Я гэтыя пытаньні пакуль абмяркоўваць ня буду.

— Як вы ацэньваеце цяперашняе палітычнае становішча ў краіне, як ставіцеся да дзейнага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, да апазыцыі?

— Я паважаю Аляксандра Рыгоравіча, а ў апазыцыі ня бачу канкурэнтаў. Яны ўжо не адзін год спрабавалі выбірацца, але нічога...

— І ўсё ж — што вам дало штуршок паўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах менавіта цяпер?

— Вера ў шчасьлівую будучыню Беларусі.

— У гэта можна верыць і без удзелу ў выбарах.

— Спадзяюся, што мы яшчэ спаткаемся і паразмаўляем. Калі мяне прымуць — тады і спаткаемся.

Фота з старонкі Андрэя Канаўца ва «Ўкантакце», першы запіс на якой быў зроблены 14 ліпеня
Фота з старонкі Андрэя Канаўца ва «Ўкантакце», першы запіс на якой быў зроблены 14 ліпеня

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG