Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што рабіла дэпутатка Анісім на пасяджэньні «чужой» камісіі?


Алена Анісім
Алена Анісім

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, якая ўваходзіць у камісію па адукацыі і культуры, сёньня ўдзельнічала ў пасяджэньні іншай парлямэнцкай камісіі — па заканадаўстве.

«Што прывяло вас на гэтае мерапрыемства?» — пацікавілася Свабода ў спадарыні Анісім.

я зацікаўленая ў тым, каб заканадаўства на беларускай мове было юрыдычна правамоцным

«Камісія па заканадаўстве рыхтуе да другога чытаньня праект закону «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь, — кажа Алена Анісім. — А я зацікаўленая ў тым, каб заканадаўства на беларускай мове было юрыдычна правамоцным. Таму і прапанавала падрыхтаваць да другога чытаньня гэты нарматыўны акт ня толькі на расейскай, але і на беларускай мове. Каб гэта былі аўтэнтычныя тэксты, якія падчас другога чытаньня можна было б прыняць адначасова.

У шэрагу калегаў па Палаце прадстаўнікоў стаўленьне да гэтай ініцыятывы нармальнае. Пераклад на беларускую мову гэтага законапраекту ўжо завершаны. Але паколькі цяпер паступаюць некаторыя прапановы, папраўкі і зьмены, то сытуацыю трэба адсочваць.

І яшчэ нам патрэбна да пленарнага пасяджэньня мець заключэньне экспэртнай рады пра ідэнтычнасьць тэксту на абедзьвюх мовах. Вось гэтыя клопаты і прывялі мяне на пасяджэньне камісіі, а дакладней, працоўнай групы. Хацела даведацца, якія зьмены прапануюцца, якія падыходы, пытаньні, праблемы ўзьнікаюць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG