Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі заплянавалі падвысіць акцызы на паліва, алькаголь і цыгарэты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У праекце закону «Аб зьменах і дапаўненьнях у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь», апублікаваным (PDF) Міністэрствам фінансаў, пазначаныя пляны падвышэньня акцызаў на шэраг падакцызных тавараў цягам 2018 году.

Найбольш значны рост плянуецца ў акцызах на тытунёвыя вырабы — плюс 11–15% у два этапы, прычым са зьменай разьбіўкі па цэнах. Стаўкі на паліва плянуецца падвысіць у два этапы на 10%. Акцызы на натуральнае віно і натуральнае шампанскае плянуецца падвысіць на 7,5%, на слабаалькагольныя напоі — на 7%, на моцны алькаголь і «пладовае віно» — на 3,5%, на піва — на 2,8%.

Калі будзе разглядацца праект, невядома. У канцы 2016 году Аляксандар Лукашэнка загадаў «спыніць гэтае патураньне з падаткамі на сьпіртное»: маўляў, калі ў Расеі падвышалі акцызы на алькаголь, людзі пачыналі «піць барматуху, як гэта было ў нас у савецкія часы».

Акцызы — адзін з асноўных складнікаў даходаў рэспубліканскага бюджэту. У 2017 годзе з акцызаў плянуецца атрымаць 2,269 млрд рублёў, што складае больш як дзясятую частку ўсіх даходаў бюджэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG